Апазіцыя Венесуэлы заклікала прэзідэнта правесці датэрміновыя выбары

У Венесуэле апазіцыя заклікала прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуру правесці датэрміновыя выбары, паведамляе Reuters.

Фота: РИА "Новости"

Фота: РИА "Новости"


Акрамя таго, лідэры апазыцыі патрабуюць ад Мадуры выпусціць з турмаў палітычных зняволеных. Яны настойваюць на выкананні гэтых патрабаванняў да 11 лістапада.
У сваю чаргу Мадура адхіліў ультыматум апазіцыі. Наступныя прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле запланаваны на 2018 год.
25 кастрычніка Нацыянальная асамблея (парламент) Венесуэлы большасцю галасоў падтрымала пачатак працэсу імпічменту прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Аднак ўжо 2 лістапада разгляд у дачыненні Мадуры быў прыпынены.
Раней парламент Венесуэлы, які знаходзіцца пад кантролем апазыцыі, абвінаваціў прэзідэнта ў дзяржаўным перавароце і заклікаў да судовага працэсу супраць яго. На думку апазіцыі, Мадура заблакаваў падрыхтоўку да рэферэндуму аб датэрміновай адстаўцы прэзідэнта.
Паводле tvrain.ru