Апублікаваны свежы рэйтынг пашпартоў. Беларускі – на 64 месцы

Упершыню за 19 гадоў адразу шэсць краін занялі першае месца з рэкорднай колькасцю магчымасцяў для бязвізавых падарожжаў: чатыры з іх краіны Еўрапейскага Саюза – Германія, Італія, Іспанія і Францыя, дзве азіяцкія краіны – Сінгапур і Японія. Трымальнікі пашпартоў гэтых краін могуць падарожнічаць без візы па 194 напрамках свету (з 227).

_belarus_paszpart_dakumenty_zyccjo_2023_fota_novy_czas__2__logo.jpg

Паўднёвая Карэя, Фінляндыя і Швецыя занялі другое месца (193 бязвізавых напрамкаў), Аўстрыя, Данія, Ірландыя і Нідэрланды падзялілі трэцяе месца (192). Топ-10 краін свежага індэкса складаюць еўрапейскія краіны. Вялікабрытанія перамясцілася на чацвёртую пазіцыю (191), а ЗША займае сёмае месца (187). Прайшло 10 гадоў з моманту, калі абедзве гэтыя краіны ўзначальвалі індэкс у 2014 годзе.

hp_hpi_table_2024_q1.png

Беларусь знаходзіцца на 64 месцы, падзяліўшы яго з Рэспублікай Сурынам. Без візы беларусы могуць наведваць 81 краіну. На 63 месцы — Балівія і Таіланд, на 65 — Намібія і Лесота. Апошні радок рэйтынгу  (104) займае Афганістан.

Глядзіце таксама

Індэкс пашпартоў кампаніі Henley & Partners — гэта міжнародны рэйтынг краін па ўзроўні свабоды перамяшчэння, якую яны падаюць сваім грамадзянам. Індэкс аналізуе візавыя правілы больш за 200 краін і тэрыторый і ранжыруе іх па колькасці краін бязвізавага ўезду. Пазіцыя краіны ў рэйтынгу вызначаецца колькасцю краін свету, у якія яе грамадзяне могуць уязджаць без папярэдняга афармлення віз (без візы або з візай па прыбыцці). Індэкс пашпартоў з'яўляецца першым у гісторыі міжнародным рэйтынгам краін па свабодзе перамяшчэння грамадзян, якія адлюстроўваюць міжнародныя адносіны і статус краін на сусветнай арэне.

З 2018 года індэкс пашпартоў абнаўляецца штоквартальна.