Апытанне: Меркель і цяпер карыстаецца даверам большасці немцаў
Большасць немцаў па-ранейшаму ўпэўненыя ў тым, што Ангела Меркель лепш за іншых палітыкаў адолее выклікі, якія стаяць перад Германіяй. На другім месцы — кіраўнік ХСС Хорст Зеехофер, сведчаць дадзеныя апытання.
Большасць немцаў па-ранейшаму лічаць, што дзейны канцлер ФРГ Ангела Меркель лепш за іншых палітыкаў справіцца з праблемамі Германіі ў наступным 2017 годзе. Такога меркавання прытрымліваюцца 56 працэнтаў удзельнікаў апытання, праведзенага TNS Emnid па замове медыягрупы Funke.
Другое месца па папулярнасці займае Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС) Хорст Зеехофер. Яму аддаюць перавагу 39 адсоткаў апытаных. На трэцім месцы — старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) Зігмар Габрыэль — 35 працэнтаў і на чацвёртым — сацыял-дэмакратычны палітык Марцін Шульц, які пакідае пасаду старшыні Еўрапарламента і які з'яўляецца адным з фаварытаў на пасаду федэральнага канцлера ад СДПГ (32 адсоткі).
Лідар АДГ — на апошнім месцы
25 працэнтаў апытаных мяркуюць, што лепш за іншых з праблемамі Германіі справіцца сустаршыня партыі "Саюз-90/"зялёныя" Джэм Оздэмір. Лідара фракцыі Левай партыі ў бундэстагу Сару Вагенкнехт падтрымліваюць 20 працэнтаў немцаў, а старшыню Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП) Крысціяна Лінднера — 15 працэнтаў.
На апошнім месцы па папулярнасці — лідар правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Фрауке Петры, якую падтрымліваюць 10 працэнтаў рэспандэнтаў.
Галоўная праблема — міграцыйны крызіс
Згодна з вынікамі апытання, апублікаванымі ў аўторак, 27 снежня, галоўнай праблемай немцы лічаць міграцыйны крызіс. 30 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць, што палітыкі павінны ў першую чаргу абмежаваць прыток бежанцаў у Германію.
25 працэнтаў апытаных лічаць найважнейшай задачай пенсійнае забеспячэнне, 17 працэнтаў — барацьбу са злачыннасцю, 15 — прадухіленне новага крызіс у ЕС і толькі 8 працэнтаў — зніжэнне падатковага цяжару.
Паводле www.dw.com