Археолагі знайшлі пахаванні 7.000-гадовай даўнасці на паўднёвым Усходзе Венгрыі

Мяркуюць, што магілам ля 7,000 год, яны былі раскапаныя археолагамі ля дэндрапарку горада цэнтральнай Венгрыі Шарваса (Szarvas), згодна з дадзенымі мясцовага штодзённіка Magyar Idők.



274919_4pince_749x415.jpg

Знаходкі пакажуць у Tessedik Sámuel Museum (Шарвас) у бліжэйшым будучым.

Часткі будынка 7,500-гадовай даўніны, глыбокая і шырокая шахта і шэсць пахаванняў часоў панонскіх авараў былі таксама раскапаныя, як кажа археолаг Андраш Гуляш (András Gulyás). Залатыя манеты былі знойдзеныя ў двух магілах, дзе былі пахаваныя жанчыны, уздоўж маленькага медалю з адной з магіл. Конская вупраж таксама была пакладзеная радам з памерлымі, дадае ён. Большасць археалагічных знаходак паходзіць з перыяда поздняга мадэрна, уключаючы часткі двух будынкаў, адзін з якіх знішчаны пажарам, таксама часткі керамікі.

У снежні 2015 іншая венгерская група археолагаў анансавала, што ў пахаванні ў паўднева-заходняй Венгрыі былі знойдзеныя часкі парэшткаў асманскага сулатана 16 стагоддзя Сулеймана Пышнага.

Паводле: hungarytoday.hu

Пераклад Піліпа Падбярозкіна