Аргенціна. Мультфільм пра Эву Перон
На экраны кінатэатраў Аргенціны выйшаў першы ў гісторыі поўнафарматны мультфільм на палітычную тэматыку. Ён прысвечаны Эве Перон — жонцы дыктатара, якая па сутнасці замест мужа кіравала краінай. Эва стала культавай фігурай у Аргенціне. Народныя масы дасюль удзячныя ёй за шэраг прагрэсіўных сацыяльных законаў. Мультфільм выкананы ў жанры рамантычнай казкі: бедная акторка Эва дзякуючы шлюбу з вайскоўцам Хуанам Перонам становіцца прынцэсай і дапамагае ўсім людзям. Застаецца дадаць, што фільм выйшаў у пракат у вельмі цікавы час.
На экраны кінатэатраў Аргенціны выйшаў першы ў гісторыі поўнафарматны мультфільм на палітычную тэматыку. Ён прысвечаны Эве Перон — жонцы дыктатара, якая па сутнасці замест мужа кіравала
краінай. Эва стала культавай фігурай у Аргенціне. Народныя масы дасюль удзячныя ёй за шэраг прагрэсіўных сацыяльных законаў. Мультфільм выкананы ў жанры рамантычнай казкі: бедная акторка Эва дзякуючы
шлюбу з вайскоўцам Хуанам Перонам становіцца прынцэсай і дапамагае ўсім людзям. Застаецца дадаць, што фільм выйшаў у пракат у вельмі цікавы час. У лістападзе ў краіне прэзідэнцкія выбары, у якіх
удзельнічае цяперашні гарант Крысціна Кіршнер. У сваёй кампаніі яна ўвесь час праводзіць паралелі паміж сабой і Эвай Перон. Пакуль, калі глядзець на нядаўні правал яе партыі на выбарах сталічнага
мэра, такая асацыяцыя не спрацоўвала.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)