Аргенціна. “Pink Floyd” прапануе аддаць Фалькленды

Роджэр Вотэрс (Roger Waters), былы лідар аднаго з самых вядомых у гісторыі музыкі брытанскай гуртоў “Pink Floyd, заклікаў да таго, каб вярнуць Фальклендскія (Мальвінская) астравы Аргенціне. Па яго словах, яму сумна, што Брытанія чапляецца за каланіяльнае мінулае. Вотэрс стаў другой зоркай шоў-бізнэсу, якая выступіла ў абарону пазіцыі Аргенціны ў гэтым канфлікце. Раней за тое, каб вывесці брытанскія войскі і адміністрацыю з астравоў, выказаўся вядомы амерыканскі актор Шон Пэн. Словы Вотэрса выклалі рэзананс у брытанскай прэсе.

Роджэр Вотэрс (Roger Waters), былы лідар аднаго з самых вядомых у гісторыі музыкі брытанскай гуртоў “Pink Floyd, заклікаў да таго, каб вярнуць Фальклендскія (Мальвінская) астравы Аргенціне. Па яго словах, яму сумна, што Брытанія чапляецца за каланіяльнае мінулае. Вотэрс стаў другой зоркай шоў-бізнэсу, якая выступіла ў абарону пазіцыі Аргенціны ў гэтым канфлікце. Раней за тое, каб вывесці брытанскія войскі і адміністрацыю з астравоў, выказаўся вядомы амерыканскі актор Шон Пэн. Словы Вотэрса выклалі рэзананс у брытанскай прэсе. У 1980-я гады “Pink Floyd запісаў песню з асуджэннем атакі брытанскай падлодкі на аргенцінскі крэйсер “Генерал Бельграна, у выніку чаго загінулі амаль 400 чалавек. Непатрыятычная выхадка Вотэрса па часу супала з пастановай аргенцінскага ўраду. Надоечы міністр эканомікі выклікаў да сябе 20 самых буйных імпарцёраў брытанскіх тавараў і патрабаваў згарнуць гандаль з англічанамі ў імя “нацыянальнай інтэграцыі.
Паводле брытанскай прэсы