Арменія. Мара пра выхад да мора
У апошні час на інтэрнэт-форумах Арменіі на ўсю моц ідзе абмеркаванне магчымага развіцця падзей вакол Ірана. Эмоцыі б’юць праз край. Сярод нацыяналістаў узнікла думка, што калі Ерэван падтрымае Захад у вайне супраць Ірану, Арменія мае шанс у якасці кампенсацыі атрымаць частку іранскай тэрыторыі і, адпаведна, выхад да берагоў Каспійскага мора. «Упэўнены, што хуткім часам у Закаўказзі адбудуцца такія падзеі, пасля якіх Арменія будзе мець выйсце да мора», — піша адзін з карыстальнікаў сеціва. Нацыяналісты ўжо дзеляць скуру незабітага мядзведзя.
У апошні час на інтэрнэт-форумах Арменіі на ўсю моц ідзе абмеркаванне магчымага развіцця падзей вакол Ірана. Эмоцыі б’юць праз край. Сярод нацыяналістаў узнікла думка, што калі Ерэван
падтрымае Захад у вайне супраць Ірану, Арменія мае шанс у якасці кампенсацыі атрымаць частку іранскай тэрыторыі і, адпаведна, выхад да берагоў Каспійскага мора. «Упэўнены, што хуткім часам у
Закаўказзі адбудуцца такія падзеі, пасля якіх Арменія будзе мець выйсце да мора», — піша адзін з карыстальнікаў сеціва. Нацыяналісты ўжо дзеляць скуру незабітага мядзведзя.
«Выйсце на ўзбярэжжа Каспія — гэта: 1) выйсце з блакады; 2) выйсце да вуглевадародных рэсурсаў Каспія», — піша другі прыхільнік экспансіі Арменіі. Песімісты ў сваю
чаргу заклікаюць суайчыннікаў не захапляцца напалеонаўскімі планамі. Нават калі ЗША і саюзнікі даб’юцца перамогі ў магчымым канфлікце з Тэгеранам, ніхто не пойдзе на перагляд існуючых
дзяржаўных межаў. Застаецца дадаць, што ў старажытнасці Арменія сапраўды мела выхад да мора. Праўда, не да Каспійскага, а Міжземнага.
Паводле армянскай і рускай блогасферы