Арнольд Шварцэнегер падарыў 25 невялікіх дамоў бяздомным ветэранам у Лос-Анджэлесе

Амерыканскі акцёр і былы губернатар штата Каліфорнія Арнольд Шварцэнегер ахвяраваў 250 тысяч долараў, каб дапамагчы арганізацыі Village for Vets пабудаваць 25 невялікіх дамоў для бяздомных ветэранаў, якія жывуць у Лос-Анджэлесе.

szvarceneher.jpg

У сваім Instagram Шварцэнегер напісаў, што такім чынам адсвяткаваў Каляды. «Было выдатна правесці час з нашымі героямі і павітаць іх у іх новых дамах»,  — паведаміў акцёр.

Ветэраны складаюць шэсць адсоткаў усяго насельніцтва ЗША і восем адсоткаў бяздомных, вынікае з даных дэпартамента жыллёвага будаўніцтва і гарадской гаспадаркі краіны за 2020 год. Тады ў ЗША налічвалася больш за 37 тысяч ветэранаў без пастаяннага месца жыхарства.

Паводле snob.ru