Дасье ў карыкатурах: Навагоднія святы 2021
Спецыфіку навагодніх святаў сёлета дапаможа лепей зразумець падборка карыкатур.
Другі год запар чалавецтва сустракае Каляды і Новы год на фоне пандэміі. Яе розным аспектам і прысвечана большасць цяперашніх карыкатур. Тым больш што напярэдадні на свет абрынуўся новы штам Omikron. У некаторых краінах статыстыка заражэнняў проста рэкордная. Таму не дзіўна, што масавыя мерапрыемствы там-сям забараняюцца. Разбуральны эфект, які новы штам аказаў на Каляды і Новы год, арыгінальна праілюстраваў аўстрыйскі мастак Мар'ян Камінскі.
Яшчэ адным непрыемным наступствам новай успышкі эпідэміі для многіх стала ўзмацненне жорсткасці правіл падарожжаў. Гэтыя нормы натхнілі мастака брытанскай газеты Telegraph паспрабаваць уявіць, што было б, калі падобныя абмежаванні дзейнічалі ў біблейскія часы? Як бачым на малюнку, у такім выпадку тры каралі мелі б нулявыя шанцы дабрацца да Віфлеема на дзень нараджэння Ісуса.
Не прайшлі графікі і міма многім абрыдлага патрабавання абавязковага нашэння масак. На малюнку газеты Toronto Times (Канада) Санта Клаўс не можа спусціцца ў трубу для раздачы падарункаў, бо раптам успомніў, што забыў дома маску.
Звыклы фармат святаў парушыў не толькі вірус. З-за росту цэн на энергетычным рынку былі разбураныя лагістычныя маршруты паставак. Мастак выдання Daily Courier жартуе, што з такой праблемай мог сутыкнуцца і асабіста Санта Клаўс. На яго малюнку Санта Клаўс вымушаны прызнаць: падарункі на цяперашнія Каляды ён зможа даставіць толькі ў 2022-м.
Крах лагістыкі мог ударыць і па рынку навагодніх ёлак. Герой карыкатуры выдання The Record спрабуе зрабіць альтэрнатыву галоўнаму атрыбуту свята з падручных матэрыялаў.
Яшчэ адным элементам навагодніх святаў стаў бум коштаў на энерганосьбіты. Зрэшты, для прапуцінскіх карыкатурыстаў гэта хутчэй пазітыў. Адзін з іх спадзяецца, што дарагі газ і моцны мароз прымусяць Еўропу запусціць «Паўночны поток — 2». Малюнак з рэсурсу «Рядом Ольгино».
Каляды Калядамі, але палітыка нікуды не знікла. Асабліва ў Штатах, дзе ўвосень 2022-га адбудуцца важныя давыбары ў Кангрэс. Іх вынік можна вызначыць контуры наступных выбараў прэзідэнта. Не дзіўна, што Санта Клаўс на малюнку літаральна шалее ад шматлікіх просьбаў дэмакратаў і рэспубліканцаў.
Застаецца спадзявацца, што да наступнага Новага года пандэмія адступіць і святы пройдуць без масак, каранцінаў, штамаў і г. д. Адным словам, гэта будуць звычайныя нармальныя святы. У гэтым плане нельга не пагадзіцца з хлопчыкам з карыкатуры брытанскай The Times. На пытанне Санта Клаўса «Што табе хочацца на Каляды?», ён адказвае: «Каляды!»