Напярэдадні Калядаў Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra выпусцілі святочны кліп (відэа)
Песня на словы Уладзіміра Някляева называецца «Пад ялінкай».
Напярэдадні Калядаў Зміцер Вайцюшкевіч і гурт WZ-Orkiestra выпусцілі на Youtube святочны кліп «Пад ялінкай».
«Прысядзьце, сагрэйце адно аднога абдымкамі ды падумайце пра тое светлае, што абавязкова адбывалася з вамі. І няхай калядная знічка прынясе здзяйсненне жаданняў!» -- гаворыцца ў апісанні відэа.
Адзначым, што песню Зміцер Вайцюшкевіч напісаў на словы паэта Уладзіміра Някляева. Малюнкі і іншую анімацыю зрабіў Андрусь Такінданг.