Лявон Вольскі напісаў казку пра тое, як забаранілі Каляды (відэа)

Культавы музыка Лявон Вольскі напісаў і прэзентаваў казку пра тое, як адзін кароль забараніў святкаваць Каляды і Новы год. Бо святы павінны несці ідэалагічна правільную нагрузку!


«Яшчэ адзін цуд на Каляды» — так называецца навагодняя казка-падарунак, якую Лявон Вольскі прэзентаваў разам з Dekoder.org. 
У казцы лютуе каралеўская варта, Галоўны горад фарбуюць шэра-зялёнай фарбай, спяваць можна адно што каралеўскі гімн, а Каляды... Каляды, дык наогул забараняюць!
А яшчэ там ёсць чароўны музыка, ялінка і сапраўдны цуд, але лепей вы паглядзіце ды паслухайце самі!