Атачэнне Захарчанкі збегла з «ДНР»
Новым часовым верхаводам "ДНР" абралі Дзяніса Пушыліна.
З акупаванага Данецка ў Маскву пачало ўцякаць атачэнне забітага кіраўніка баевікоў "ДНР" Аляксандра Захарчанка. У прыватнасці, з Данбаса ўжо выехалі дарадцы Захарчанкі Аляксандр Казакоў і Аляксандр Пашын "Север". Таксама з'ехаў у Маскву "Ташкент" — "міністр даходаў і збораў ДНР" Аляксандр Цімафееў, які быў побач з Захарчанкам у момант выбуху і атрымаў раненні.
Між тым, у ДНР ужо пачалася барацьба за ўладу. У "генпракуратуры ДНР" назвалі незаконным прызначэнне Дзмітрыя Трапезнікава новым верхаводам "рэспублікі" пасля ліквідацыі ў кавярні "Сепар" Аляксандра Захарчанка.
Адпаведнае прадстаўленне выконваючага абавязкі генпракурора "ДНР" старэйшага саветніка юстыцыі Андрэя Співакова, накіраванае на імя старшыні "Народнага савета ДНР" Дзяніса Пушыліна, апублікавана на сепаратысцкім сайце навінаў "ДНР".
7 верасня Народная рада "ДНР" прызначыла часова выконвачаючы абавязкі верхавода "ДНР" Дзяніса Пушыліна.
На 11 лістапада на тэрыторыях "ДНР" і "ЛНР" прызначаны выбары. На сепаратысцкіх сайтах адзначаецца, што будуць праведзены "выбары" як кіраўнікоў, так і "дэпутатаў" груповак.
Паводле tsn.ua