Аўстрыя. Мусульмане патрабуюць канферэнцыі па цацках

Шмат хто памятае нядаўнюю заяву Саюза туркаў Аўстрыі, якія ўбачылі ў дзіцячай цаццы «Lego», дзе выяўлены палац адмоўнага персанажа Джаба з серыялу «Зорныя войны», прыкметы распальвання нянавісці да ісламу.



2371106_original.jpg

Туркі лічаць, што цацачны будынак нагадвае Сафійскі сабор у Стамбуле, у вартаўнічай вежы яны ўгледзелі мінарэт, а ў варце са зброяй — муэдзіна. Адпаведна, вернікі лічаць цацку непрымальнай, бо яна, па іх меркаванні, фармуе ў свядомасці дзяцей уяўленне пра мусульман як пра тэрарыстаў. На гэтым, аднак, турэцкія актывісты не спыніліся.

imagescazz4hm3.jpg

Згаданая арганізацыя заклікала Еўрасаюз правесці еўрапейскую канферэнцыю па пытаннях палітычна карэктных цацак, якая б выпрацавала новыя прынцыпы працы гэтай індустрыі. На думку аўтараў закліку, у выніку з канвеера будуць сыходзіць цацкі без ксенафобскага падтэксту, што пазбавіць грамадства ад з’яўлення сацыяпатаў, тэрарыстаў, фанатыкаў і г.д. Турэцкая грамада ў Аўстрыі таксама патрабуе, каб вытворцаў цацак, з якімі ў дзяцінстве гулялі будучыя злачынцы і тэрарысты, таксама можна было прыцягваць да крымінальнай адказнасці.

Паводле аўстрыйскай прэсы