Азербайджан. Армянскія тэрарысты атакуюць Еўрабачанне

Абсалютна дзікі артыкул з’явіўся на адным з вядучых парталаў Азербайджана www.day.as. Яго аўтар сцвярджае, што армянскія тэрарысты збіраюцца атакаваць Маскву падчас фестывалю Еўрабачанне. Падстава для такіх высноў — у расійскай сталіцы напярэдадні фестывалю ўведзены спецыяльны антытэрарыстычны рэжым. На думку www.day.az, маскоўскі дэпартамент расійскага МУС папросту баіцца паўтарэння тэрактаў армян (у 1977 годзе армянскія нацыяналісты ўзарвалі дзве бомбы ў тагачаснай сталіцы СССР, тады загінула сем чалавек).

Абсалютна дзікі артыкул з’явіўся на адным з вядучых парталаў Азербайджана www.day.as. Яго аўтар сцвярджае, што армянскія тэрарысты збіраюцца атакаваць Маскву падчас фестывалю Еўрабачанне. Падстава для такіх высноў — у расійскай сталіцы напярэдадні фестывалю ўведзены спецыяльны антытэрарыстычны рэжым. На думку www.day.az, маскоўскі дэпартамент расійскага МУС папросту баіцца паўтарэння тэрактаў армян (у 1977 годзе армянскія нацыяналісты ўзарвалі дзве бомбы ў тагачаснай сталіцы СССР, тады загінула сем чалавек). Сыходзячы з таго, што ў тэксце на сайце www.day.az, акрамя дрэнных армян, увесь час згадваюцца таксама дрэнныя туркі, можна зрабіць выснову, што публікацыя ёсць нейкай рэакцыяй на намер урадаў Арменіі і Турцыі адчыніць узаемную мяжу.
Па матэрыялах www.day.az (Азербайджан)