Азербайджан. Хто большы вандал?
Чарговая лаянка пачалася паміж Баку і ўладамі непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР). На гэты раз бакі спрачаюцца наконт таго, дзе лепш — у НКР або ў Азербайджане — ахоўваюць гістарычныя помнікі. Пралогам палемікі стала заява прэс-сакратара МЗС Азербайджану Эльхана Палухава пра тое, што ў Нагорным Карабаху разбураюцца мусульманскія культурныя аб’екты (могілкі). У адказ Сцепанакерт даслаў цікавую заяву. У ёй гаворыцца: “З першых дзён вайны, якую навязаў Азербайджан, усе мусульманскія помнікі на тэрыторыі НКР былі ўзятыя пад ахову.
Чарговая лаянка пачалася паміж Баку і ўладамі непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР). На гэты раз бакі спрачаюцца наконт таго, дзе лепш — у НКР або ў Азербайджане —
ахоўваюць гістарычныя помнікі. Пралогам палемікі стала заява прэс-сакратара МЗС Азербайджану Эльхана Палухава пра тое, што ў Нагорным Карабаху разбураюцца мусульманскія культурныя аб’екты
(могілкі). У адказ Сцепанакерт даслаў цікавую заяву. У ёй гаворыцца: “З першых дзён вайны, якую навязаў Азербайджан, усе мусульманскія помнікі на тэрыторыі НКР былі ўзятыя пад
ахову. Што да разбурэнняў на тых могілках, то “няўзброеным вокам можна бачыць, што некаторыя разбурэнні ёсць следствам вайны, якую развязаў Азербайджан. Пакуль
азербайджанцы спрабавалі зразумець логіку тэксту, МЗС НКР перайшоў у контратаку і абвінаваціў іх у падтасоўцы. Нядаўна афіцыйны Баку распаўсюдзіў выявы разбураных азербайджанскіх вёсак на тэрыторыі
НКР. Улады НКР сцвярджаюць, што ўсе фотаздымкі былі зробленыя ў Косава.
Па матэрыялах армянскай прэсы