Азербайджан. Мясцовая “Белая Русь” ідзе ў Еўропу
Еўрапейская народная партыя (ЕНП), якая аб’ядноўвае партыі кансерватыўнага і хрысціянска-дэмакратычнага накірунку, нечакана заявіла пра намер супрацоўнічаць з партыяй “Ені Азербайджан. “Ені Азербайджан — гэта азербайджанскі аналаг беларускай арганізацыі “Белая Русь. Партыя створана па загаду папярэдняга прэзідэнта Гейдара Аліева і, натуральна, карыстаецца падтрымкай вертыкалі і афіцыйных СМІ. У “Ені Азербайджан прымусова запісваюць цэлымі працоўнымі калектывамі (цяпер у партыі 360 тысяч сяброў).
Еўрапейская народная партыя (ЕНП), якая аб’ядноўвае партыі кансерватыўнага і хрысціянска-дэмакратычнага накірунку, нечакана заявіла пра намер супрацоўнічаць з партыяй “Ені
Азербайджан. “Ені Азербайджан — гэта азербайджанскі аналаг беларускай арганізацыі “Белая Русь. Партыя створана па загаду папярэдняга
прэзідэнта Гейдара Аліева і, натуральна, карыстаецца падтрымкай вертыкалі і афіцыйных СМІ. У “Ені Азербайджан прымусова запісваюць цэлымі працоўнымі калектывамі (цяпер у партыі 360
тысяч сяброў). На выбарах партыя атрымлівае пераважную большасць галасоў. У Законе аб партыях чорным па белым запісана, што кіраўнік дзяржавы не можа быць старшынёй партыі. Аднак і Гейдару Аліеву, і
цяперашняму старшыні партыі Ільхаму Аліеву, які адначасова з’яўляецца прэзідэнтам, закон не пісаны. Дзіўна, што еўрапейскія кансерватары збіраюцца супрацоўнічаць з “Ені
Азербайджан. Хаця, магчыма, гэта тактычны ход, мэта якога — паступовая лібералізацыя ў Азербайджане. Канкрэтная мадэль кааперацыі паміж ЕНП і “Ені Азербайджан
будзе распрацаваная ўвосень.
Па матэрыялах “Тренд (Азербайджан)