Азербайджан. Нацыяналісты супраць “Еўрабачання”

Шэраг правых і нацыяналістычных партый краіны выступілі супраць удзелу Азербайджана ў конкурсе “Еўрабачанне, які адбудзецца ўвесну ў Маскве. Прычына — адзін з двух выканаўцаў дуэту AySel & Arash, які адабралі на конкурс, не этнічны азербайджанец. Мова пра спявака Араша, які па паходжанню араб. Ён жа — аўтар песні “Always, якую выканае ў Маскве разам з салісткай Айсель Тэймурзадзе.

Шэраг правых і нацыяналістычных партый краіны выступілі супраць удзелу Азербайджана ў конкурсе “Еўрабачанне, які адбудзецца ўвесну ў Маскве. Прычына — адзін з двух выканаўцаў дуэту AySel & Arash, які адабралі на конкурс, не этнічны азербайджанец. Мова пра спявака Араша, які па паходжанню араб. Ён жа — аўтар песні “Always, якую выканае ў Маскве разам з салісткай Айсель Тэймурзадзе. Сабір Рустамханлы, дэпутат азербайджанскага парламенту, страшныя партыі “Грамадзянская салідарнасць, заявіў, што прадстаўляць Азербайджан песняй, якую напісаў араб, гэта “ганьба. Цікава, што палітык прызнаўся: ён песню не чуў. “Нашто мне слухаць песню, якую я не хачу чуць? Хіба ў Азербайджане мала сваіх выканаўцаў? Чаму ў рэгіёне сярод прадстаўнікоў нацыі, якая мае моцную музыкальную традыцыю, не знайшлося сваёй песні акрамя песні Араша? — абураецца дэпутат. Праўда, большасць прадстаўнікоў грамадскасці паставілася да заяў нацыяналістаў абыякава: у дуэта ўсё роўна няма ніякіх шансаў на перамогу, паколькі мясцовыя музыкі не займелі дастатковага досведу выступаў на такіх мерапрыемствах. Азербайджан удзельнічае ў “Еўрабачанні толькі другі раз.
Па матэрыялах азербайджанскіх СМІ