Азербайджан. У Брусель з танцамі
Цікавым чынам рэагуе Баку на крытыку з боку Захаду, якая тычыцца ідэі правядзення рэферэндуму наконт зменаў канстытуцыі. Праект паправак прапанавалі ўлады, і ў выпадку іх прыняцця, Ільхам Аліеў атрымае права абірацца на пасаду прэзідэнта неабмежаваную колькасць разоў (цяпер асноўны закон дазваляе займаць гэту пасаду толькі двойчы). Спачатку Аліеў рэагаваў вельмі эмацыянальна: абвінаваціў Захад у выкарыстанні падвойных стандартаў. Справа ішла да новай халоднай вайны, калі раптам тон азербайджанскіх афіцыйных СМІ кардынальна змяніўся.
Цікавым чынам рэагуе Баку на крытыку з боку Захаду, якая тычыцца ідэі правядзення рэферэндуму наконт зменаў канстытуцыі. Праект паправак прапанавалі ўлады, і ў выпадку іх прыняцця, Ільхам Аліеў атрымае права абірацца на пасаду прэзідэнта неабмежаваную колькасць разоў (цяпер асноўны закон дазваляе займаць гэту пасаду толькі двойчы). Спачатку Аліеў рэагаваў вельмі эмацыянальна: абвінаваціў Захад у выкарыстанні падвойных стандартаў. Справа ішла да новай халоднай вайны, калі раптам тон азербайджанскіх афіцыйных СМІ кардынальна змяніўся. Такое ўражанне, што яны ведаюць, як давесці Бруселю дэмакратычную прыроду азербайджанскага рэжыму. Шлях да сэрцаў еўрапейскіх палітыкаў ляжыць праз… танцы. Стала вядома, што ў кастрычніку ў Баку пройдзе чарговы конкурс танцаў “Еўрабачанне–2009. Згаданы конкурс існуе з 2007 года і, натуральна, застаецца ў ценю галоўнага конкурсу “Еўрабачанне, на якім змагаюцца салісты і гурты. Тым не менш, на Каспіі з вялікім энтузіязмам ставяцца да мерапрыемства. Да ўдзелу ў адкрыцці шоу запрошаны самыя славутыя зоркі планеты, арганізатары абяцаюць выкарыстаць самыя перадавыя тэхналогіі, у гатэлях спецыяльна знізяць кошты, будзе арганізавана вялікае бясплатнае свята азербайджанскай кухні. Стаўка мерапрыемства, ні больш ні менш, — змена іміджу Азербайджана. “Гэты конкурс дазволіць Азербайджану выйсці на новы ўзровень адносін і ўплыву ў Еўропе, — піша адзін з азербайджанскіх журналістаў.