Азербайджан. Дачка прэзідэнта стала літаратурным класікам
У Азербайджане ў падручнікі для пятага класа ўключылі вершы Лейлы Аліевай, дачкі прэзідэнта Азербайджана. Верш «Элегія» прысвечаны дзеду Лейлы — Гейдару Аліеву.
Уключэнне вершаў Лейлы Аліевай у школьны падручнік выклікала неадназначную рэакцыю. Дырэктар дэпартамента па школьных падручніках міністэрства адукацыі Азербайджана мяркуе, што ўвядзенне твора ў
падручнікі з’яўляецца «звычайнай спарвай». А вось апазіцыя так не лічыць. Актывіст апазіцыі Заур Курбанлы нават заклікаў у сваім блогу народ пратэставаць супраць
«Элегіі» і яе аўтаркі. Праўда, сам Курбанлы ўдзельнічаць у пратэстах дакладна не будзе. 29 верасня ён быў арыштаваны па падазрэнні ў продажы наркотыкаў, у яго офісе былі выяўлены
«незаконныя дакументы і прадметы». Такія абвінавачванні — звычайная справа для азербайджанскіх апазіцыянераў і незалежных журналістаў. Што да простых людзей, то яны пішуць
на формах, што цяпер Лейла яўна захоча быць спявачкай.
Паводле азербайджанскай прэсы