Азербайджан. Сябра моладзевага камітэта ПНФА арыштаваны за крытыку ўлады ў Фэйсбуку
Актывіста моладзевага камітэта партыі Народнага фронту Азербайджана (ПНФА) Эльвіна Абдулаева абвінавачваюць у незаконным захоўванні і збыце наркотыкаў у буйным памеры, паведамляе azadliq.info.
Суд выбраў у дачыненні да яго меру стрымання арышт тэрмінам на 4 месяцы. Актывісту пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 5 да 12 гадоў.
Моладзевы камітэт ПНФА распаўсюдзіў заяву, у якой асудзіў арышт Эльвіна Абдулаева. Як гаворыцца ў паведамленні, Абдулаеў быў выкрадзены невядомымі 8 студзеня, пасля здачы экзамену ў універсітэце.
Ён патэлефанаваў дадому і паведаміў, што паспяхова адказаў на экзаменацыйныя пытанні, а праз некаторы час напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук, што арыштаваны.
Родным маладога чалавека не паведамілі пра месца яго ўтрымання. Па словах маці, у аддзяленні паліцыі ёй сказалі, што супраць Эльвіна распачата крымінальная справа па абвінавачванні ў наркотыках. Аднак следчы сказаў, што не ведае дакладна, па якім артыкуле яго вінавацяць.
Моладзевы камітэт ПНФА лічыць, што маладога чалавека пераследуюць па палітычных матывах. Акрамя ўдзелу ў маладзёжным камітэце партыі, ён быў актыўным карыстальнікам соцсетак, часта публікаваў крытычныя матэрыялы пра ўлады на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Паводле mediafreedomwatch.org