Азербайджан. Забойцу журналіста ніхто не шукае 8 гадоў

2 сакавіка праваабаронцы і незалежныя журналісты Азербайджана ўзгадвалі 8-ю гадавіну забойства рэдактара часопіса “Манітор” Эльмара Хусэйнава.



526129_489956294404162_1564853870_n.jpg

Журналіст быў застрэлены 2 сакавіка 2005 года каля пад’езда дома, дзе ён жыў разам жонкай і сынам. Замоўшчыкі і выканаўцы забойства дагэтуль не знойдзены.

Грамадская арганізацыя Інстытут свабоды і бяспекі рэпарцёраў (ІСБР) заклікае ўлады прыцягнуць да адказнасці вінаватых у забойстве Эльмара Хусэйнава да адказнасці, і прыняць неадкладныя меры па паляпшэнню сітуацыі са свабодай слова ў Азербайджане.

Пасля смерці Эльмара, азербайджанскі народ страціў голас, які мужна імкнуўся паведамляць праўду. Яго справа стала глыбока сімвалічнай, нагадаўшы супольнасці азербайджанскіх СМІ аб мужнасці, якая неабходна для журналісцкіх расследаванняў, і пра рызыкі, звязаныя з гэтай працай. — гаворыцца ў заяве ІСБР. — Калі Хусэйнаў быў забіты, прэзідэнт Ільхам Аліеў адразу ж асудзіў злачынства, назваўшы яго варварскім актам, накіраваным на дэстабілізацыю краіны напярэдадні парламенцкіх выбараў. Ён запэўніў, што забойства будзе раскрытае на працягу 40 дзён і запрасіў ФБР і турэцкіх спецагентаў далучыцца да расследавання. Аднак праз некалькі месяцаў Азербайджан адмовіўся ад дапамогі з боку турэцкіх і амерыканскіх праваахоўных органаў. Прайшло восем гадоў, а ўлады Азербайджана не змаглі належным чынам расследаваць забойства Эльмара”.
 

Кіраўнік ІСБР Эмін Хусэйнаў лічыць, што пакуль жорсткае забойства Эльмара не раскрытае, усе незалежныя журналісты вымушаны працаваць пад страхам забойства. “Прыклад Эльмара дэманструе, што беспакаранасць злачынцаў дазваляе аўтарытарнаму рэжыму прымушаць журналістаў маўчаць. Справа Эльмара сёння стала адным з галоўных сімвалаў свабоды слова ў Азербайджане”, — лічыць кіраўнік ІСБР.

На восьмую гадавіну забойства журналіста ІСБР заклікае азербайджанскія ўлады выконваць міжнародныя і ўнутраныя прававыя абавязальніцтвы па забеспячэнню свабоды слова; апублікаваць усю вядомую інфармацыю па справе; пакараць выканаўцаў і тых, хто замаўляў забойства; пакласці канец усім формам беспакаранасці тых, хто нападае на журналістаў і гарантаваць, што ўсе выпадкі гвалту ў дачыненні да журналістаў будуць раскрытыя, а ўсе вінаватыя пакараныя ў адпаведнасці з законам.

ІСБР таксама звяртаецца да ўрадаў і грамадзянскай супольнасці Еўропы і ЗША з просьбай заклікаць урад і праваахоўныя органы Азербайджана пакласці канец усім формам беспакаранасці за гвалт супраць журналістаў.

Даведка:

Эльмар Хусэйнаў нарадзіўся 17 ліпеня 1967 года ў Баку. Скончыў Азербайджанскі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці "інжынер-гідратэхнік" у 1992 годзе, некаторы час працаваў па спецыяльнасці на Худаферынскай ГЭС і на Багучанскай ГЭС Расіі.

У журналістыку прыйшоў у 1995 годзе. У той час ён заснаваў аналітычна-інфармацыйнае агенцтва "Трэнд",  а ў 1996 годзе — часопіс "Манітор". Вядомы журналіст быў таксама заснавальнікам газет "Бакінскі бульвар" і "Бакінскія ведамасці"

Пасля смерці журналіста Яго жонка з непаўналетнім сынам эмігравалі ў Нарвегію.