Баявік Гіркін: Пуціна чакае лёс Мілошавіча
Баявік з ДНР Ігар Гіркін, вядомы таксама як Стралкоў, заявіў у Екацярынбургу, што прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна чакае альбо расстрэл, альбо турэмнае зняволенне.
Пуціна можа чакаць лёс імператара Мікалая II, расстралянага на Урале ў 1918 годзе, перадае яго выступ у Екацярынбургу Znak.com.
Яшчэ адзін варыянт будучыні Уладзіміра Пуціна — лёс кіраўніка Сербіі Слабадана Мілошавіча, які памёр у 2006 годзе ў турме ў Гаазе.
Экс-міністр абароны нікім не прызнанага ўтварэння ДНР Ігар Стралкоў у Екацерынбургу рабіў прэзентацыю мясцовага філіяла руху «Наваросіі» у царскім зале Уральскага горнага ўніверсітэта.
Сустрэча Гіркіна ў Екацярынбургу доўжылася больш за дзве гадзіны. Пакінуў ён яе ў суправаджэнні сваёй жонкі Міраславы Регінскай. Каля ганка іх чакаў Mercedes S-500 з Пермскай нумарамі. Такі аўтамабіль каштуе больш за 6 млн рублёў (каля 100 тысяч даляраў), адзначае выданне.