Байдэн заўпарціўся: Не хоча выходзіць з прэзідэнцкай гонкі пасля правалу на дэбатах

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што працягне ўдзел у прэзідэнцкай гонцы, нягледзячы на правальныя дэбаты з былым кіраўніком Белага дома Дональдам Трампам.

Фота getty images

Фота getty images

«Я разумею занепакоенасць з нагоды дэбатаў. Я разумею. У мяне быў не самы ўдалы вечар», — цытуе 81-гадовага прэзідэнта Bloomberg.

Ён дадаў, што не стаў бы балатавацца, «калі б не верыў, што зможа перамагчы».

Такую заяву Байдэн зрабіў на эксклюзіўным мерапрыемстве па зборы сродкаў на перадвыбарчую кампанію ў Хэмптане.

Агенцтва піша, што жонка прэзідэнта Джыл, выступаючы ў пятніцу на дабрачынным вечары ў Грынвіч-Вілідж, распавяла аб падтрымцы, якую яна аказала свайму мужу пасля дэбатаў.

«Мы не збіраемся дазваляць 90 хвілінам вызначаць чатыры гады, якія ты быў прэзідэнтам», — прыводзіць Bloomberg словы жонкі кіраўніка Белага дома Джыл Бадэн на дабрачынным вечары ў Грынвіч-Вілідж у пятніцу.

«Ведаеш, Джыл, я не ведаю, што адбылося. Я адчуваў сябе не вельмі добра», — адказаў прэзідэнт.

Як паведамлялася, пасля дэбатаў рэдакцыйная рада газеты The New York Times выказалася за выхад Байдэна з прэзідэнцкай гонкі.

«Самы відавочны шлях для дэмакратаў — гэта сумленна сказаць амерыканскай грамадскасці і прызнаць, што містэр Байдэн не можа працягваць сваю перадвыбарчую гонку, і пачаць працэс выбару кагосьці больш здольнага заняць яго месца, каб перамагчы містэра Трампа ў лістападзе», — гаварылася ў публікацыі.

У ёй адзначалася, што падчас дэбатаў «прэзідэнт паўстаў як цень вялікага дзяржаўнага служачага», таму «найвялікшая дзяржаўная паслуга, якую містэр Байдэн можа зараз аказаць, гэта абвясціць, што ён не будзе працягваць балатавацца на перавыбранне».


Глядзіце таксама

The Washington Post напісала: «У чацвер вечарам пасля таго як Байдэн выступіў на першых дэбатах са звілістымі, часам няскладнымі і амаль паўсюдна крытыкаванымі выступамі, партыя рэзка вырвала галаву з пяску. У найбольш рэзкай форме гэта прывяло да заклікаў да адстаўкі Байдэна, у тым ліку з боку тых, хто яму верны».

Як паведаміў журналісцкі пул Белага дома, Байдэн працягвае дапускаць сур'ёзныя агаворкі, блытаючы краіны і факты.

У Хэмптане ён пераблытаў месца могілак салдатам, якія загінулі ў сусветных войнах, завіўшы, што яно знаходзіцца ў Італіі, а не ў Францыі. Там жа ён сказаў, што яго сын Бо, які памёр ад раку, таксама быў адным з загінулых салдат, але ён загінуў не ў Італіі, а ў Іраку.

Паводле правілаў, у ЗША як у дэмакратаў, так і ў рэспубліканцаў у выпадку, калі ўжо пасля правядзення праймерыз ці нават падчас з'езду партыі кандыдат, які набраў больш за ўсё галасоў, па нейкай прычыне выбывае з гонкі, абраным дэлегатам прыйдзецца самастойна выбраць кандыдата ад партыі на пасаду прэзідэнта.

У выпадку, калі абраны на партыйным з'ездзе кандыдат будзе вымушаны пакінуць гонку за пасаду прэзідэнта, згодна з правіламі Дэмакратычнай партыі, яна можа выбраць новага кандыдата пасля таго, як яе лідар пракансультуецца з губернатарамі-дэмакратамі і лідарамі ў Кангрэсе.