Балівія. Раскрытая змова сепаратыстаў
У мілую пятніцу 8 мая ў балівійскай правінцыі Санта-Круз падчас спробы продажу цяжкой зброі органамі бяспекі былі затрыманы два чалавекі. Высветлілася, што адзін з іх звязаны са спонсарамі руху за аўтаномію правінцыі Санта-Круз (багатая правінцыя на ўсходзе Балівіі, урад якой выступае супраць сацыялістычнага курсу прэзідэнта Эва Маралеса). Гэты факт даў падставу атачэнню Маралеса казаць пра наяўнасць змовы супраць прэзідэнта. Прааналізаваўшы спіс апошніх сустрэч гандляра зброяй, паліцыя Балівіі ўзялася за галаву.
У мілую пятніцу 8 мая ў балівійскай правінцыі Санта-Круз падчас спробы продажу цяжкой зброі органамі бяспекі былі затрыманы два чалавекі. Высветлілася, што адзін з іх звязаны са спонсарамі руху за
аўтаномію правінцыі Санта-Круз (багатая правінцыя на ўсходзе Балівіі, урад якой выступае супраць сацыялістычнага курсу прэзідэнта Эва Маралеса). Гэты факт даў падставу атачэнню Маралеса казаць пра
наяўнасць змовы супраць прэзідэнта. Прааналізаваўшы спіс апошніх сустрэч гандляра зброяй, паліцыя Балівіі ўзялася за галаву. Аказалася, што яго офіс наведалі і прадстаўнікі еўрапейскага руху правых
сепаратыстаў, былыя байцы харвацкай арміі, якая змагалася за незалежнасць. Засвяціўся ў Балівіі і кіраўнік арганізацыі Logia Secuiesti (LS), якая выступае за выхад са складу Румыніі часткі краіны,
якая да першай сусветнай належала Венгрыі. Размовы сепаратыстаў Еўропы і Санта-Круз датычыліся галоўным чынам праекту стварэння фірмы для аховы бізнесу, аднак ва ўладаў свая версія: у Санта-Круз
рыхтуецца ваенны пераварот.
Па матэрыялах «Junge Welt» (Германія)