Балгарыя. Хто збіў ахоўніка?
Галоўны муфцій Балгарыі заявіў пра намер заснаваць атрады мусульманскай самааховы, паколькі «балгарская дзяржава не здольная абараніць іх ад атак правых радыкалаў». Напярэдадні ў балгарскай правінцыі быў моцна збіты ахоўнік адной з мячэцяў. Раней мусульмане (як правіла, гэта этнічныя туркі) некалькі разоў станавіліся аб’ектамі нападу сяброў партыі «Ataka». Георгій Пырванаў, прэзідэнт краіны, лічыць, што мусульманскія атрады самааховы — гэта небяспечная гульня з агнём. Ён заклікаў прававерных супакоіцца, абяцаўшы ім забарону «Атакі».
Галоўны муфцій Балгарыі заявіў пра намер заснаваць атрады мусульманскай самааховы, паколькі «балгарская дзяржава не здольная абараніць іх ад атак правых радыкалаў». Напярэдадні ў
балгарскай правінцыі быў моцна збіты ахоўнік адной з мячэцяў. Раней мусульмане (як правіла, гэта этнічныя туркі) некалькі разоў станавіліся аб’ектамі нападу сяброў партыі
«Ataka». Георгій Пырванаў, прэзідэнт краіны, лічыць, што мусульманскія атрады самааховы — гэта небяспечная гульня з агнём. Ён заклікаў прававерных супакоіцца, абяцаўшы ім
забарону «Атакі». Аднак у гэта мала хто верыць, паколькі арганізацыя мае дэпутацкую групу, і ў дадатак гарантуе большасць правячай кансерватыўнай кааліцыі Пырванава. У сваю чаргу,
апазіцыя спрабуе выкарыстаць унутраныя супярэчнасці ўрадавага лагеру і патрабуе галасавання наконт даверу кабінету. Што тычыцца «Атакі», то яна дыстанцыявалася ад нападу на ахоўніка
мячэці. Аднак, на думку шмат каго, менавіта «Атака» стаіць за эскалацыяй нападаў на туркаў. Апошнім часам рэйтынг партыі пачаў падаць, і атакаўцы вырашылі нагадаць пра сябе за кошт
экстрэмісцкіх акцый.
Па матэрыялах «Junge Welt» (Германія)