
Плакат быў аформлены ў чырвона-белую расфарбоўку, а ўнізе Голубеў надрукаваў QR-код, па якім можна перайсці на петыцыю супраць улады ў Беларусі, піша «Наша Ніва» са спасылкай на «ОВД-Инфо».
Пасля затрымання Голубева даставілі ў аддзел паліцыі. На яго склалі пратакол па артыкуле аб удзеле ў няўзгодненай акцыі (ч. 5 арт. 20.2 КаАП Расіі). Неўзабаве Голубева адпусцілі з абавязальніцтвам з’явіцца на суд 23 верасня.