Беларусы Філадэльфіі зладзілі акцыю салідарнасці з жыхарамі Беларусі (фота)
У нядзелю, 13 верасня, беларуская дыяспара Філадэлфіі правяла мітынг у падтрымку народа Беларусі.
![Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева](/img/v1/images/119058538_949611302224042_1561617422647547162_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева
«Сёння наша салідарнасць важная як ніколі раней. І падтрымка беларусаў замежжа надзвычай неабходная. Трэба, каб увесь свет даведаўся пра тое, што зараз адбываецца ў нашай краіне. І менавіта мы, беларусы замежжа, можам,паспрыяць гэтаму, як ніхто іншы, бо пасольствы і дыпламатычныя місіі гэта не зробяць, і менавіта мы — дзеці сваёй Радзімы», — заяўляюць удзельнікі акцыі.
Яны зазначаюць, што беларусам, якія жывуць ў Амерыцы, важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім палітычным зняволеным, а таксама людзям, якія цяпер мітынгуюць супраць іх зняволення.
Беларусы Філадэльфіі перакананыя: Лукашэнка павінен адказаць за забойствы і рэпрэсіі, якія ён учыніў супраць сваіх палітычных апанентаў і беларускага народа.
Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева