«Бі-бі-сі»: Юлію Скрыпаль вывезлі з бальніцы ў «бяспечнае месца»

Юлію Скрыпаль выпісалі са шпіталя ў Солсберы і перавезлі ў «бяспечнае месца». Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы піша «Бі-бі-сі».

7cc2c8e2_42a0_4478_85f3_860f4a517f55_cx0_cy30_cw0_w1023_r1_s.jpg

Скрыпаль выпісалі яшчэ 9 красавіка, удакладняе выданне. Раней пра тое, што пацыентку выпісалі напярэдадні, паведамлялі крыніцы Sky News.
Бацька Юліі Сяргей Скрыпаль, якога таксама шпіталізавалі з атручваннем, застаецца ў бальніцы, але яго стан «хутка паляпшаецца», дадала крыніца «Бі-бі-сі».
Сяргей і Юлія Скрыпалі былі шпіталізаваны 4 сакавіка з падазрэннем на атручванне нервова-паралітычным рэчывам. Па версіі брытанскага следства, былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля, які шпіёніў на карысць Лондана, атруцілі расійскія спецслужбы.
Вялікабрытанія выслала з краіны 23 расійскіх дыпламатаў, прадстаўнікоў Масквы таксама выслалі іншыя краіны. Расія заявіла аб недатычнасці да атручвання Скрыпалей, назваўшы тое, што здарылася правакацыяй.
Паводле meduza.io