Бельгія выпусціць унікальныя паштовыя маркі

Адны са смакам і водарам шакаладу, іншыя будуць змяняцца пад уплывам тэмпературы.



34c45c89_d953_4fe8_921c_9f810e2fa321.jpg

Бельгійская пошта хоча здзівіць філатэлістаў і плануе выдаць налета адмысловую калекцыю. Ужо вядома, што сапраўдным гітом будуць маркі са смакам бельгійскага шакаладу.


Аднак гэта не канец сюрпрызаў. З нагоды стагоддзя з дня заснавання бельгійскага Упраўлення метэаралагічных прагнозаў, выйдуць маркі, якія пры тэмпературы +25 градусаў будуць змяняць колер і выгляд. Іншыя маркі будуць надрукаваныя на адмысловай флюарэсцэнтнай паперы.


Налета бельгійская пошта плануе таксама адзначыць 20-годдзе валадарання караля Альберта ІІ. З гэтай нагоды на рынку з’явяцца маркі з ягонай выявай.


radyjo.net