Бізнесовец Аркадзь Ротэнберг абвясціў сябе гаспадаром палаца ў Геленджыку за 1,35 мільярда долараў
Бізнесовец Аркадзь Ротэнберг абвясціў сябе бенефіцыярам палаца на мысе Ідакопас ў Геленджыку. Раней Фонд барацьбы з карупцыяй, прызнаны расійскімі ўладамі іншаагентам, сцвярджаў, што гэтай нерухомасцю карыстаецца Уладзімір Пуцін.
Са слоў мільярдэра, які неаднаразова называў сябе даўнім
сябрам расійскага прэзідэнта, комплекс нерухомасці з фільма «Палац для
Пуціна», будзе выкарыстоўвацца як гатэль. Бізнэсовец адзначыў, што ён і
іншыя крэдыторы працуюць над гэтым аб'ектам ужо некалькі гадоў. У інтэрв'ю
інтэрнэт-выданню Mash Аркадзь Ратэнберг сказаў, што вельмі задаволены сваёй
датычнасцю да гэтага праекту, падкрэсліўшы, што ў працы над ім няма нічога
незаконнага.
Расследаванне ФБК пра палацы выйшла 19-га студзеня. Там сказана, што грошы ў будаўніцтва ўклалі некалькі буйных прадпрымальнікаў, а прызначаўся комплекс у падарунак прэзідэнту. У Крамлі гэта адмаўляюць. Сам Уладзімір Пуцін называў публікацыю фонду спробай «прамыць мазгі» грамадзянам.
Таксама ў расследаванні адзначаецца, што комплекс нерухомасці знаходзіцца пад аховай ФСА і над ім усталявалі беспалётную зону. Пазней у ФСБ сказалі, што пералёты ў гэтым раёне забаранілі з-за актыўнасці замежнай выведкі. У сваю чаргу ў Федэральнай службе аховы адмаўляюць, што ведамства ахоўвае нешта ў гэтай зоне.
Раней інтэрнэт-выданне «Медуза» пісала, што Пуцін як мінімум чатыры разы наведваў комплекс на мысе Ідакопас. З публікацыі таксама вынікае, што пад будынкам знаходзіцца падземны комплекс глыбінёй у 16 паверхаў.
Паводле «Рэха Масквы».