Бязвізавы рэжым паміж Украінай і Эміратамі пачаў дзейнічаць

Бязвізавы рэжым паміж Украінай і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі ўступіў у сілу ў нядзелю, 31 снежня 2017 года.

41849710_303.jpg


Украіна і ААЭ дамовіліся пра бязвізавы рэжым 2 лістапада ў Дубаі, перадае DW.
Адзначана, што ўкраінскі бок дазваляе грамадзянам ААЭ знаходзіцца ў краіне без візы да 90 дзён на працягу кожных 180 дзён, а Эміраты грамадзянам Украіны — да 30 дзён.
Пра гэтым, грамадзяне Украіны, якія маюць дыпламатычныя і службовыя пашпарты з бескантактавым электронным носьбітам (біяметрычныя пашпарты), могуць уязджаць, выязджаць, ехаць транзітам і знаходзіцца без віз на тэрыторыі ААЭ тэрмінам да 90 дзён на працягу кожных 180 дзён.