Берлінскія супермаркеты атрымалі какаін замест бананаў

Кантрабандысты памылкова разаслалі партыю наркотыкаў коштам 6 мільёнаў па крамах.



cocaine.jpg

Нямецкі спецназ ахоўвае «трафей». Фота: REUTERS
Супрацоўнікі некалькіх берлінскіх супермаркетаў былі нямала здзіўленыя, выявіўшы ў скрынях з бананамі, якія нядаўна паступілі на іх склады, упакоўкі з какаінам.
У агульнай колькасці паліцыя ў Берліне канфіскавала з пяці магазінаў 140 кілаграмаў наркотыку. Кошт партыі ацэньваецца ў шэсць мільёнаў еўра.
Ужо высветлілі, што какаін у скрынях з-пад бананаў прыбыў з Калумбіі транзітам праз нямецкі порт Гамбург. Адпраўніка грузу ўстанавіць пакуль не ўдалося.
Паліцыя лічыць, што адбылася нейкая памылка пры перапраўцы какаіну, у выніку кантрабандысты выпадкова разаслалі яго па прадуктовых крамах.
kp.by