БНФ патрабуе неадкладнага вываду расійскіх войскаў з Беларусі

Партыя БНФ рашуча асуджае расійскую вайсковую агрэсію ў Крыме супраць украінскай дзяржавы.



nie_rasejskim_bazam.jpg

Мы таксама асуджаем дзеянні расейскіх палітыкаў, скіраваныя на распальваньне міжэтнічных і міжнацыянальных канфліктаў ва Украіне.
Партыя БНФ выказвае сваю поўную салідарнасьць з народам Украіны, новым украінскім урадам і карэннымі жыхарамі Крыму ў іх імкненьні захаваць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
Партыя БНФ звяртаецца да міжнароднай супольнасці, у тым ліку да ўрадаў ЗША і Вялікабрытаніі як гарантаў незалежнасці Украіны з заклікам неадкладна ўжыць усе магчымыя сродкі дзеля спынення вайсковай агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Партыя БНФ звяртаецца да беларускага ураду і народу Беларусі дамагчыся неадкладнага вываду ўсіх расійскіх вайскоўцаў і вайсковых аб’ектаў з тэрыторыі Беларусі. Зараз на прыкладзе падзеяў у Крыме мы з'яўляемся сведкамі таго, як расійскія вайскоўцы на тэрыторыі Украіны выкарыстоўваюцца дзеля блакавання інфраструктуры ды іншых гвалтоўных дзеянняў супраць нацыянальных інтарэсаў Украіны дзеля рэалізацыі імперскіх амбіцыяў Крамля.
Відавочна, што пакуль расійскія вайскоўцы знаходзяцца на нашай зямлі, такі гвалтоўны сцэнар можа быць у любы момант рэалізаваны Крамлём і ў Беларусі.
narodny.org