Расійскі віцэ-адмірал абвясціў аб пачатку вайны з Украінай?
У Крыму камандуючы Чарнаморскім флотам Расійскай федэрацыі Аляксандр Вітко абвясціў аб пачатку вайны з Украінай. Такую інфармацыю ТСН пацвердзіў народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны», былы старшыня Меджліса крымскататарскага народа Мустафа Джамілёў.
Паводле яго слоў, у чацвер, 27 лютага, у Севастопалі віцэ-адмірал Вітко сабраў усіх генералаў і сказаў: "Мы пачынаем вайну з Украінай". Аб гэтым сходзе Джамілёву стала вядома толькі сёння, 28 лютага. Акрамя таго, па інфармацыі дэпутата, раніцай без усялякага дазволу мяжу Украіны, спрабуючы абыйсці пеленгатары, перасеклі чатыры верталёта з Анапы.
Пры гэтым ён адзначыў, што цяпер Украіна Расіі нічым супрацьстаяць не можа, і ўкраінцы стаяць на парозе вельмі драматычных падзей. "Адзінае выйсце тут, я думаю, каб у нас былі сілы ўвесці надзвычайнае становішча, увесці нашы войскі і ўзяць пад кантроль усе дзяржаўныя установы" , - сказаў Джамілёў.
Ён папрасіў аб гэтым в.а. прэзідэнта Украіны, надзеленага паўнамоцтвамі галоўнакамандуючага Узброеных сіл, Аляксандра Турчынава. "Я цяпер з Турчынавым размаўляў пра тое, што ўсе ваенныя часткі, сілы, якія ў нас ёсць, трэба кінуць у Крым. У іншых частках нам ніякай пагрозы пакуль няма, увесці НС і кінуць пад кантроль. Але зноў жа ёсць асцярогі, што мы справакуем, што можа ў нас сілаў не хапіць", - канстатаваў нардэп. На яго думку, Расія не пойдзе на поўнамаштабную вайну, але "краіна павінна абараняць сваю годнасць, элементарныя правы сваіх грамадзян".
"Мне пастаянна тэлефануюць і кажуць: калі Украіна не можа нешта зрабіць, дайце нам хоць бы зброю", - распавёў экс-кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа. Пры гэтым ён адзначыў, што крымскім татарам няма сэнсу стаяць з аўтаматамі і пісталетамі супраць "узброенай да зубоў арміі Расіі" і гэта значыць "пускаць народ на смерць".
Нагадаем, сёння кіраўнік МУС Арсэн Авакаў заявіў аб ваенным ўварванні рускіх у Крыме і захоп аэрадромаў.