Браніслаў Камароўскі прызнаў паразу на выбарах прэзідэнта Польшчы

Паводле дадзеных exit poll даследчага цэнтра IPSOS, за Анджэя Дуду прагаласавалі 53,0% выбаршчыкаў, за Браніслава Камароўскага — 47,0%.



duda.jpg

Дзеючы прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў сваім выступе прызнаў паразу ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы і павіншаваў з перамогай Анджэя Дуду.
"Сябры мае, не атрымалася. Так вырашылі выбаршчыкі. Дэмакратыя — гэта не толькі прызнанне вынікаў, але і павага да вынікаў выбараў. Віншую Анджэя Дуду! Віншую яго з гэтым вынікам і жадаю яму ўдалага прэзідэнцтва! Я жадаю яму ўдалага прэзідэнцтва, таму што жадаю дабра для Польшчы ", — сказаў Камароўскі, выступаючы ў сваім штабе пасля абвяшчэння дадзеных exit poll.
Другі тур выбараў прэзідэнта прайшоў у Польшчы ў нядзелю. У бюлетэнь для галасавання былі ўнесены дзеючы кіраўнік Польшчы Браніслаў Камароўскі (пры падтрымцы кіруючай у краіне партыі "Грамадзянская платформа") і кандыдат ад найбуйнейшай у краіне апазіцыйнай партыі "Права і справядлівасьць" Анджэй Дуда.
Паводле дадзеных exit poll даследчага цэнтра IPSOS, за Анджэя Дуду прагаласавалі 53,0% выбаршчыкаў, за Браніслава Камароўскага —  47,0%.
ria.ru