Анджэй Дуда, пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, пачаў дзень з раздачы кавы
Анджэй Дуда, кандыдат ад апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць», які выйграў прэзідэнцкія выбары ў Польшчы, пачаў свой першы дзень пасля выбараў з раздачы кавы жыхарам Варшавы.
Пра гэта ў панядзелак паведаміла польскае выданне Onet.
У сем гадзін раніцы Дуда прыйшоў да выхаду станцыі метро ў ажыўленым цэнтры польскай сталіцы і пачаў раздаваць каву мінакам. Менавіта такім жа чынам Дуда пачынаў сваю кампанію перад другім турам
прэзідэнцкіх выбараў.
Афіцыйныя вынікі другога тура выбараў павінны быць апублікаваныя ўвечары ў панядзелак. Па дадзеных экзіт-полаў, Дуда набраў 52%, у той час як дзейны прэзідэнт Браніслаў
Камароўскі — 48%.
Камароўскі ўжо прызнаў сваю паразу. Ён заявіў, што паважае выбар польскіх грамадзян, і падзякаваў усім, хто яго падтрымаў.