У Польшчы — «дзень цішыні» перад другім турам выбараў прэзідэнта
Сёння забароненыя любыя формы агітацыі, правядзенне сацыялагічных апытанняў, публікацыя рэйтынгаў кандыдатаў і абмеркаванне іх праграм.

Апытанні паказваюць, што розніца ў галасаванні за Анджэя Дуду ад апазіцыйнай партыі Права і Справядлівасць і Браніслава Камароўскага — дзеючага прэзідэнта, — можа быць мінімальнай.
Як паведамлялася, на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы першы тур выйграў прадстаўнік апазіцыі Анджэй Дуда, які набраў 34,76% галасоў выбаршчыкаў.
Дзеючы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі адстаў толькі на адзін працэнт — 33,77%.
charter97.org