Брыджыт Бардо пагражае Януковічу "скандалам на ўвесь свет"

Французская актрыса Брыджыт Бардо напісала ліст прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу, у якім выказала абурэнне жорсткім абыходжаннем з бяздомнымі жывёламі ў краіне. "У маю арганізацыю паступаюць сотні званкоў са скаргамі на метады, якія ўжываюцца да гэтых жывёл, з мэтай "ачысціць" вуліцы гарадоў Украіны да Еўра-2012. Гэта проста агідна і непрыстойна для цывілізаванай краіны!" — піша кіназорка.

218ac3fe3df6ff2c8fe8f9353f1084f6.jpg

Брыджыт Бардо адзначае, што ў сакавіку 2010 яна ўжо пісала Віктару Януковічу ліст, "у якім скардзілася на гэту бойню, а таксама дадала ў доказ гэтай ганебнасці фатаграфіі".
"Але мне здаецца, што вас гэта не кранула", — здзіўляецца абаронца жывёл.
"Такім чынам, я зноў заклікаю вас, гэтым разам з дапамогай прэсы, спыніць забойства сабак і забараніць перасоўныя печы, куды кідаюць часам яшчэ жывых сабак", — гаворыцца ў заяве Бардо.
Яна адзначыла, што чакае з боку прэзідэнта Украіны прыняцця тэрміновых рашэнняў па поўнай забароне гэтай "вялікай чысткі". "Нас тысячы, і мы чакаем канца гэтага варварства. Я разлічваю на ваша неадкладнае ўмяшанне. У адваротным выпадку я без вагання выдам гэты скандал на ўвесь свет", —  падкрэсліла Брыджыт Бардо.
Паводле сайта ОстроВ