Брытанская міністарка назвала высылку польскіх дыпламатаў з Беларусі «баязлівай атакай»
Высылку польскіх дыпламатаў з Беларусі асудзілі таксама ЗША.
![mjd6duvu.jpg mjd6duvu.jpg](/img/v1/images/mjd6duvu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міністарка па справах Еўрапейскага суседства і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Вэндзі Мортан: Высылка польскіх консулаў з Гродна — баязлівая атака.
«Вялікабрытанія салідарная з Польшчай пасля неабгрунтаванай высылкі з Беларусі трох польскіх дыпламатаў. Чарговая баязлівая атака на тых, хто проста выконваў сваю працу. Нашы краіны адзіныя ў падтрымцы беларускага народа. Разам дзеля Беларусі!» — заявіла міністарка.