Брытанская паштовая служба адзначае 500-годдзе

Каралеўская паштовая служба Брытаніі адзначае 500-гадовы юбілей з дня свайго заснавання.



post_office.jpg

Фота з сайта 42.tut.by

У гонар юбілею брытанская пошта запусціла адмысловы сайт, прысвечаны сваёй гісторыі.

У пачатку 1516 кароль Генрых VIII пасвяціў ў рыцары Браяна Цьюка і прызначыў яго першым паштмайстрам. Да стварэння паштовай службы лісты і пасылкі адпраўляліся толькі з кур'ерамі або слугамі, Цьюк жа пачаў ствараць сістэму дастаўкі, якая праз некалькі гадоў пакрыла ўсю Брытанію, а пазней і ўвесь свет.

Зрэшты, першапачаткова брытанская паштовая служба была даступная толькі каралю і прыдворным. У 1635 годзе, больш чым праз 100 гадоў пасля стварэння, кароль Карл I адкрывае пошту для шырокай публікі. Тады ў галоўным офісе паштовай службы ў Лондане працавала ўсяго 45 чалавек.

Сёння ў Каралеўскай паштовай службе працуюць каля 140 тысяч супрацоўнікаў. За пяць стагоддзяў свайго існавання брытанская пошта моцна змянілася, прайшоўшы праз маштабныя рэформы і укараніўшы некалькі прынцыпова новых для свайго часу тэхналогій.

Так, менавіта брытанцы вынайшлі першую паштовую марку з клейкім пластом і першымі пачалі перавозіць лісты і пасылкі на самалётах.

Паводле ВВС