Брытанскі ўрад апублікаваў законапраект аб «брэксіце»

Урад Брытаніі апублікаваў законапраект, які запускае працэс выхаду краіны з Еўрапейскага саюза.Законапраект дае прэм'ер-міністру краіны Тэрэзе Мэй паўнамоцтвы па ўводу ў дзеянне артыкула 50 Лісабонскай дамовы, які рэгулюе працэс выхаду краін з ЕС.

90_2.jpg

Дакумент павінен атрымаць адабрэнне брытанскага парламента. Дэбаты па законапраекце пачнуцца ўжо на наступным тыдні. Чакаецца, што дэпутаты ўнясуць дапаўненні і папраўкі.
Кабінет міністраў будзе дамагацца хутчэйшага прыняцця закона, каб паспець прывесці ў дзеянне 50-ты артыкул да канца сакавіка, як абяцала Мэй раней.
Урад быў вымушаны распрацаваць законапраект пасля таго як Вярхоўны суд краіны вырашыў, што пачаць працэдуру выхаду з ЕС нельга без адабрэння парламента. Раней да такога ж рашэння прыйшоў Высокі суд Лондана.
У сераду на гэтым тыдні Мэй абяцала, што ўрад апублікуе «белую кнігу» з канчатковым варыянтам плана па выхадзе Брытаніі з ЕС. «Белай кнігай» у англамоўных краінах прынята называць канчатковы варыянт дакумента, які растлумачвае палітыку ўрада па вызначаным пытанні.
Многія дэпутаты патрабуюць апублікаваць «белую кнігу» да прыняцця законапраекта.
На мінулым тыдні Мэй таксама выступіла з праграмнай прамовай, прысвечанай плану «брэксіта». Яна заявіла, што Брытанія не зможа заставацца ў рамках адзінага еўрапейскага рынку і мытнага саюза пасля выхаду з ЕС.
Мэй таксама заявіла, што ў цэлым падтрымлівае ідэю бяспошліннага гандлю з ЕС, але для гэтага трэба будзе заключыць з Еўрасаюзам новыя дамовы.
Брытанскі прэм'ер таксама заявіла аб неабходнасці кантролю над іміграцыяй з краіны ЕС.
У чэрвені мінулага года ў Вялікабрытаніі прайшоў рэферэндум, на якім вялікая частка насельніцтва краіны падтрымала «брэксіт». Гэта прывяло да адстаўкі прэм'ер-міністра краіны Дэвіда Кэмерана.
Паводле BBC