Бундэстаг прагаласаваў за пастаўку цяжкіх узбраенняў Украіне. Германію чакае палітычны крызіс?

Нямецкі парламент падтрымаў адпраўку цяжкіх узбраенняў ва Украіну. Адпаведную рэзалюцыю сёння падтрымалі кіруючая кааліцыя і апазіцыйны саюз ХДС/ХСС. Усяго ў падтрымку рашэння выказаліся 586 дэпутатаў, 100 прагаласавалі супраць.

bundestag.jpg


У рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік да федэральнага ўраду паскорыць пастаўкі ва Украіну неабходных сродкаў, у тым ліку цяжкіх узбраенняў і складаных сістэм. Акрамя таго, дэпутаты выказаліся за тое, каб Германія працягнула падтрымліваць намаганні ўкраінскага ўрада па дасягненню міру перагаворным шляхам. Пры дасягненні пагаднення Германія разам з партнёрамі павінна садзейнічаць яго захаванню, паведамляе REFORM.by.

Ураду Германіі таксама рэкамендавана давесці да кіраўніцтва КНР пазіцыю аб неабходнасці асудзіць вайну і садзейнічаць спыненню агню. У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік запусціць план адмовы ад расійскай нафты і газу.

Гэта рашэнне бундэстага можа выклікаць палітычны крызіс у Германіі. Раней менавіта па патрабаванні канцлера Германіі Олафа Шольца Міністэрства абароны Германіі выключыла ўсе цяжкае ўзбраенне, якое магло б паставіць па запыце Украіны. Як піша Spiegel, цяпер канцлеру Олафу Шольцу «фактычна давядзецца прасіць вотуму даверу».