Былая палюбоўніца Кім Чэн Ына расстраляная за распаўсюд парнаграфіі

Былая палюбоўніца лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына спявачка Хён Сон Воль была прысуджаная да вышэйшай меры пакарання па абвінавачванні ў парнаграфіі і публічна расстраляная ў складзе групы іншых музыкаў 20 жніўня, паведамляе chosun.com.



kim_jong_un_and_hyon_song_wol.jpg

Кім Чэн Ын і Хён Сон Воль
Паводле інфармацыі крыніц у Кітаі, спявачка і кіраўнік аркестра Ынхасу былі арыштаваныя 17 жніўня за парушэнне закона аб парнаграфіі, а праз тры дні публічна расстраляныя.
Ахвярамі гэтай расправы сталі музыканты аркестра, а таксама танцоры і выканаўцы з гурта Wangjaesan.


Іх абвінавацілі ў тым , што яны нібыта прадавалі свае парнаграфічныя запісы ў Кітаі. Таксама сцвярджаецца, што ў некаторых абвінавачаных знайшлі Бібліі, а ставіліся да іх, як да палітычных дысыдэнтаў.


Кім Чэн Ын сустрэў Хён Сон Воль каля 10 гадоў таму. Пазней Кім Чэн Ір прымусіў сына парваць з палюбоўніцай, а яна выйшла за муж за іншага мужчыну, ваеннага. З таго часу хадзілі чуткі, што пара падтрымлівала рамантычныя адносіны.

Цяперашняя жонка Кім Чэн Ына Лі Соль Чжу таксама была спявачкай аркестра Ынхасу. Няясна, ці мае яна дачыненне да гэтай экзекуцыі.


Прысуд быў прыведзены ў выкананне на вачах у іншых музыкаў і членаў іх сем'яў , якіх адправілі ў лагеры.
Песня ў выкананні Хён Сон Воль:


ru.delfi.lt