Былога польскага паліцэйскага будуць судзіць за шпіянаж на карысць беларускай разведкі
Пра гэта паведаміла PolskieRadio.pl.
Былога польскага паліцэйскага будуць судзіць за шпіянаж на карысць беларускай разведкі.
Пракурор Мазавецкага ваяводства Лукаш Лапчыньскі заявіў TVP Info, што следства сабрала доказы, якія дазваляюць абвінаваціць былога паліцэйскага ў жаданні весці разведвальную дзейнасць на карысць замежнай краіны, а таксама ў незаконным захоўванні зброі.
Ён быў доўгі час звязаны з сілавымі структурамі Польшчы. Ад 1981 годзе працаваў у ЗОМО (аналаг АМАП у камуністычнай Польшчы). Служыў у польскай паліцыі да 1999 года. В 2001 годзе ён сышоў з сілавых органаў у званні лейтэнанта памежнай службы.
Абвінавачанага Гжэгажа М. арыштавалі ў кастрычніку 2021 года. Перад арыштам мужчына быў гатовы перадаць беларускіх спецслужбам пэўны разведвальны матэрыял.
Абвінавачанаму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.