Ці стане Кейт другой Дыянай?
Не паспелі прынц Уільям і ягоная сяброўка Кейт Мідлтан абвясціць пра намер у наступным годзе пабрацца шлюбам, як у Вялікабрытаніі пачалася бурная палеміка, ці не паўтарыць Кейт трагічны
лёс прынцэсы Дыяны. Прапаную агляд благасферы на гэтую тэму.
Галоўных накірунку дыскусіі на англійскіх форумах два.
Не паспелі прынц Уільям і ягоная сяброўка Кейт Мідлтан абвясціць пра намер у наступным годзе пабрацца шлюбам, як у Вялікабрытаніі пачалася бурная палеміка, ці не паўтарыць Кейт трагічны
лёс прынцэсы Дыяны. Прапаную агляд благасферы на гэтую тэму.
Галоўных накірунку дыскусіі на англійскіх форумах два.
Дыяна Спенсар — маці Уільяма, загінула ў 1997 годзе, аднак дух яе жыве і нябачна прысутнічае ў сценах каралеўскай рэзідэнцыі — Букінгемскага палацу. Менавіта лэдзі Дзі заклала новыя
стандарты інстытуту брытанскай прынцэсы. Дыяна пасля шлюбу з Чарльзам зрабіла з сябе публічную асобу першага дывізіёну. З 1981-га (год іх вяселля) да самай смерці ў 1997-м яна была жанчынай, якую
найбольш часта фатаграфавалі ва ўсім свеце. Усе адзначалі яе харызму, стыль, густ, прафесіяналізм, дэмакратычны стыль. У выніку гэта ўсё і стварыла жонцы шэрага Чарльза імідж народнай прынцэсы. Хоча
ці не хоча Кейт, аднак, прыняўшы сан прынцэсы, яна ставіць сябе ў сімвалічную канкурэнцыю з любімай у народзе Дыянай.
Па-другое, Дыяна перажыла асабістую і сямейную трагедыю. Нягледзячы на папулярнасць, яе не любілі пры двары. Канфлікт з мужам і каралевай стаў прычынай асабістага псіхічнага крызісу. Яна, маючы двух
дзяцей, нават думала пра суіцыд. Закончылася ўсё разводам. «Ці здолее Кейт прыстасавацца да нораваў каралеўскага дому?» — гадаюць на інтэрнэт-форумах.
Перад тым, як паспрабаваць зрабіць агляд каментараў, варта агучыць цікавы тэзіс, які сустракаецца на сайтах брытанскіх рэспубліканцаў. На іх думку, Кейт стала ахвярай сістэмы хлусні і падману
— прыродных рысаў брытанскай манархіі. Быццам ідэю шлюбу Кейт і Уільяма падкінулі ўрадавыя піяршчыкі. Сэнс быў у тым, каб за кошт шуміхі вакол вяселля адцягнуць увагу брытанцаў ад будучага
скарачэння сацыяльных ільготаў — следства прынятага ў кастрычніку пакету драконаўскіх законаў.
Прынцу, які, быццам, не мае моцных пачуццяў да Кейт, далі інструкцыю — прапанаваць ёй руку і сэрца. Наіўная дзяўчына паверыла, што гэта і ёсць вялікае каханне, і пагадзілася. Пасля шлюбу,
робяць прагноз брытанскія якабінцы, яе чакае шок і драма.
Цяпер пяройдзем да агляду каментараў.
Шмат хто лічыць, што Кейт — гэта амаль што рэінкарнацыя Дыяны, якая рэабілітуе прэстыж дынастыі. Карыстальнік Эндру піша: «З часоў смерці лэдзі Дзі каралеўская сям’я не
выклікала такога інтарэсу, як зараз. Хаця ўвесь свет любіў Дыяну, Кейт Мідлтан, здаецца, вельмі добра ўспрымаюць у грамадстве».
Некаторыя кажуць, што заручыны — гэта сімвалічная кропка ў трагічнай гісторыі з Дыянай. «Навіна пра шлюб — гэта нappy end трагічнай гісторыі ў гэтай
сям’і», — можна прачытаць на адным з форумаў.
Аднак ёсць і апазіцыя. Не паспелі Уільям і Кейт абвясціць пра будучы шлюб, як на бедную нявесту наляцела зграя фанатаў Дыяны. Вось адзін з тыповых каментараў прадстаўнікоў гэтага лагеру:
«Будучая каралева Англіі ніколі не будзе мець такой прыгажосці і чысціні сэрца, элегантнасці, якія мела Дыяна Спенсар. Народ Англіі заўсёды будзе з настальгіяй згадваць пра яе. Яна (Дыяна),
у адрозненні ад Кейт, была сапраўды народнай прынцэсай».
Часам прыхільнікі Дыяны даходзяць да радыкальных заключэнняў. Нехта Бэнкс піша: «Той факт, што ў якасці заручальнага пярсцёнка Уільям прапанаваў сваёй нявесце пярсцёнак Дыяны, вельмі нядобры
знак. Каралеўская сям’я робіць кепскія шлюбы, як шлюбы прынца Эндру або прынца Чарльза. Гэта праклятая дынастыя».
Іншыя бачаць у апошніх падзеях нейкую хітрую схему, якую прыдумала прагматычная Кейт. Нагадаем, што яна пазнаёмілася з Уільямам падчас вучобы ў шатландскім універсітэце Святога Андрэя. З тых часоў
яны сустракаліся амаль 8 гадоў. Некалькі разоў прэса пісала пра тое, што іхнія адносіны на межы разрыву, аднак пасля ўсё вярталася на свае месцы. Кейт такі доўгі час пагаджалася заставацца папросту
сяброўкай Уільяма, што падштурхнула брытанскіх журналістаў прыдумаць ёй мянушку — Цярплівая Кейт. Натуральна, тут не абышлося без тэорый пра тое, што яна з самага пачатку кіравалася
ўстаноўкай — любым коштам «выскачыць замуж за прынца».
«Я чытала пра яе першую сустрэчу з прынцам. Яна ўсе разлічыла: дзе і як пазнаёміцца і як яму спадабацца», — сцвярджае карыстальніца Джульета.
Іншыя прыхільнікі наадварот спачуваюць: «Дзяўчына, якая марыла пра кар’еру і свабоду, цяпер усё астатняе жыццё правядзе ў залатой клетцы, пераразаючы стужкі падчас адкрыцця розных
мерапрыемстваў і абвяшчаючы сябе ганаровым старшынёй нейкіх асацыяцый. У 28 гадоў гэта жудасна. Я асабіста абіраю жыццё».
Не бракуе брытанцаў, якія баяцца, што Кейт і каралева Елізавета не знойдуць агульнай мовы. Яны заклікаюць звярнуцца да каралевы, каб такая не ўмешвалася ў сямейнае жыццё ўнука: «Пакіньце
Уільяма. Дадзім яму права жыць асабістым жыццём, не адмаўляючы мінулага».
Пакуль рана рабіць нейкія заключэнні з гэтай палемікі, якая толькі набірае ход. Тым больш, кожны дзень дадаюцца новыя факты. Так, у аўторак, 23 лістапада, сталі вядомыя дадзеныя апытанняў грамадзян
Аб’яднанага Каралеўства, адпаведна якім, большасць брытанцаў выступаюць за тое, каб пасаду манарха пасля смерці каралевы Елізаветы заняў не Чарльз, а Уільям. Ці пагодзіцца на гэта Чарльз? Ці
пойдзе сын на бацьку, жадаючы адпомсціць за