Чавес можа сысці

Афіцыйны Каракас упершыню прызнаў, што хвароба на рак можа не дазволіць Уга Чавесу кіраваць краінай.

Сакрэт палішынеля раскрыў Вільмар Кастра, губернатар і адзін з лідараў урадавай Аб’яднанай сацыялістычнай партыі Венесуэлы (PSUV), сябра выбарчага штабу Чавеса. “У прэзідэнта рак. Гэта не проста звычайная хвароба. Яна можа выклікаць любыя працэсы, — сказаў ён. Гэта заява, на думку шматлікі журналістаў, стала мяжой у афіцыйным дыскурсе наконт наступстваў хваробы ў прэзідэнта.



8e50baf642bd6685e593bf238aa27051.jpg

Афіцыйны Каракас упершыню прызнаў, што хвароба на рак можа не дазволіць Уга Чавесу кіраваць краінай.

Сакрэт палішынеля раскрыў Вільмар Кастра, губернатар і адзін з лідараў урадавай Аб’яднанай сацыялістычнай партыі Венесуэлы (PSUV), сябра выбарчага штабу Чавеса. “У прэзідэнта рак. Гэта не проста звычайная хвароба. Яна можа выклікаць любыя працэсы, — сказаў ён. Гэта заява, на думку шматлікі журналістаў, стала мяжой у афіцыйным дыскурсе наконт наступстваў хваробы ў прэзідэнта.
Нагадаем, што Чавес прызнаў, што хворы на рак з чэрвеня пазамінулага года. Навіна выклікала шок у венесуэльскім грамадстве. Так, індзейцы Арынока правялі спецыяльны рытуал з мэтай выгнання злых духаў, якія быццам усяліліся ў цела баліварца. Між тым, самі ўлады ў духу масавай культуры паспрабавалі ператварыць хваробу прэзідэнта ў меладраму з добрым фіналам. Праз нейкі час Чавес заявіў, што, дзякуючы кубінскім спецыялістам і іх метаду хіміятэрапіі, пайшоў на папраўку. Аднак цуда не атрымалася. Праз нейкі час прэзідэнту давялося перанесці чарговую аперацыю на Кубе. Увогуле, за апошні год яму зрабілі тры аперацыі.
Пасля апошняй гарант напісаў у твітар, што “лунае, як кондар. Аднак чым больш пацыент сцвярджае, што ён здаровы, тым больш грамадства сумняваецца ў гэтым. Фактычна, стан здароўя прэзідэнта — дзяржаўная таямніца. Апошні раз публіка бачыла гісторыю хваробы свайго кіраўніка дзесяць месяцаў таму. Доступу да гэтых файлаў не маюць нават бонзы PSUV. Акрамя таго, кожны раз сеансы цудадзейнай кубінскай хіміятэрапіі ўсё больш доўгія. У выніку PSUV нават давялося ўрачыста пачынаць выбарчую кампанію ў той час, калі сам кандыдат знаходзіўся ў шпіталі.
Праўда, як сведчаць апытанні, шпіталізацыя Чавеса пакуль не ўплывае на рэйтынгі. Усе незалежныя сацыялагічныя аракулы прадракаюць яму перамогу над губернатарам Энрыке Капрылесам, які прадстаўляе аб’яднаную апазіцыю. Разрыў папулярнасці паміж канкурэнтамі складае ад 7 да 20 пунктаў. У сярэднім прагноз на першы тур выбараў выглядае наступным чынам: за Чавеса прагаласуюць 44,7 працэнта, а за “адзінага — 31,4 працэнта. Аднак з-за зацяжной хваробы тая перамога можа быць піравай.
Па сутнасці, улада пачынае канстатаваць невясёлую ісціну: магчыма, з-за сваёй хваробы Уга Чавес будзе не ў стане выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы, калі на прызначаных на 7 кастрычніка выбарах атрымае ўжо пяты прэзідэнцкі мандат запар. А гэта значыць, што баліварскай рэвалюцыі тэрмінова патрэбны новы правадыр. Пытанне ў тым, дзе яго шукаць.
Між тым, да прэзідэнцкіх выбараў застаецца менш за 5 месяцаў. Гэта значыць, што часу на раскрутку магчымага пераемніка Чавеса не так шмат.
Сацыялагічныя службы дружна кажуць пра тое, то ніводны з вядомых у цяперашнім атачэнні Чавеса палітыкаў не ў стане перамагчы Энрыке Капрылеса. Эліас Хауа Мілана — віцэ-прэзідэнт Венесуэльскай Баліварскай Рэспублікі — мае давер 29 працэнтаў электарату. Нікалас Мадура, кіраўнік канцылярыі прэзідэнцкай адміністрацыі, былы лідар прафсаюзаў, карыстаецца падтрымкай 23 працэнтаў выбаршчыкаў. У спікера Дзіясдада Кабельё толькі 20,4 працэнты. У іншых лідараў баліварскай рэвалюцыі і таго менш.
Прычына такой сітуацыі комплексная. Аднак галоўная, кажучы ельцынскім лексіконам, “загагуліна — у самой пабудаванай Чавесам мадэлі Баліварскай дзяржавы. Адпаведна гэтай схеме, вырашальнае слова застаецца за прэзідэнтам, а ён упарта адмаўляецца нават гаварыць пра тое, што яго персоне магчыма альтэрнатыва. Ніякага кастынгу пераемнікаў, калі верыць мясцовай прэсе, у палацы Мірафлорэс (рэзідэнцыя венесуэльскага прэзідэнта) не вядзецца.
Такі падыход, на думку венесуэльскага палітолага Маргарыты Лопес Майя, можа быць выкліканы не колькі раздзьмутым асабістым эга Чавеса, які верыць у тое, што абавязкова стане здаровым. Магчыма, гэта следства росту ўплыву на Чавеса фракцыі вайскоўцаў і братоў Рауля і Фідэля Кастра. “Прэзідэнт блакіруе ўсе спробы грамадзянскай супольнасці ўплываць на яго рашэнне. З іншага боку, выявіліся дзве новыя сілы, якія ўсё больш фармуюць яго думку — генералы і кубінскі рэжым, што трымае ў сакрэце стан здароўя прэзідэнта, — цытуе Маргарыту Майя іспанская газета “El Pais.
Вайскоўцам і кубінцам без Чавеса будзе цяжка. У гэтым плане паказальная адна з апошніх калонак, якую Фідэль Кастра пад рубрыкай “Reflexiones вядзе на старонках “Granma — органа кубінскай кампартыі. Фідэль Кастра сцвярджае, што тыя, хто разлічвае на хваробу Чавеса (у тым ліку Барак Абама) робяць памылку, паколькі недаацэньваюць “рэвалюцыйнае адзінства кіраўніцтва Венесуэлы. Тандэму братоў Кастра ёсць ад чаго хвалявацца: штодня Венесуэла ў знак рэвалюцыйнай салідарнасці бясплатна дасылае на Кубу сто тысяч барэляў нафты.
Што тычыцца вайскоўцаў, дык перадача ўлады цывільным асобам панізіць іх статус-кво. Калі верыць той жа “El Pais, ні ў адной лацінаамерыканскай краіне войска не мае такога ўплыву на ўнутраную палітыку, як у Венесуэле.
Ніхто асабліва не рвецца ў пераемнікі. “Складваецца ўражанне, што сам факт пачатку дэбатаў наконт магчымага пераемніка Уга пужае ўвесь праўладавы лагер. Схема думкі тут простая — калі будуць нейкія змены ў кіраўніцтве, нехта абавязкова нешта згубіць, а нехта абавязкова нешта атрымае. Гэта не падабаецца бюракратам, якія знайшлі сваё цёплае месца ў сістэме. Страх перад магчымымі пераменамі тармозіць палітычную волю, — адзначае палітолаг.
Цікава, што пра варыянт Венесуэлы без Чавеса ўжо пачалі размаўляць і за межамі краіны. Так, калумбійскі прэзідэнт Хуан Мануэль Сантас, які, дарэчы, трымаецца праамерыканскіх поглядаў, выказвае трывогу наконт таго, што ў Венесуэле пасля сыходу Чавеса “можа пачацца анархія. А адзін з самых вядомых тэарэтыкаў сучаснага сацыялізму Хейнц Дзітрых, які паўплываў на канцэпцыі Чавеса, ужо заклікае да таго, каб тэрмінова перанесці полюс сацыялістычнага руху з Венесуэлы ў суседні Эквадор, якім кіруе іншы левы палітык Рафаэль Карэа.
Застаецца дадаць, што на венесуэльскіх інтэрнэт-форумах большасць блогераў лічыць, што ў выпадку, калі здароўе Уга сапраўды пачне здаваць, Венесуэлу чакае вайсковая форма кіравання.