Чэхія. Чэшскія цыгане стварылі партыю

Мала хто ведае, што нядаўняя смерць былога прэзідэнта Вацлава Гавэла выклікала смутак не толькі ў прагрэсіўнай грамадскасці, аднак і сярод чэшскіх цыган. Гавэл як праваабаронца заўсёды падтрымліваў правы гэтай этнічнай камуны, якая апошнім часам стала мішэнню для атак расістаў. Цяпер былога патрона няма, і абшчына цыган думае, што рабіць далей. Як вынік, узнікла ідэя стварэння асобнай цыганскай партыі, пра што абвясцілі на мінулым тыдні. Фармаванне называецца Партыя роўных магчымасцяў.

Мала хто ведае, што нядаўняя смерць былога прэзідэнта Вацлава Гавэла выклікала смутак не толькі ў прагрэсіўнай грамадскасці, аднак і сярод чэшскіх цыган. Гавэл як праваабаронца заўсёды падтрымліваў правы гэтай этнічнай камуны, якая апошнім часам стала мішэнню для атак расістаў. Цяпер былога патрона няма, і абшчына цыган думае, што рабіць далей. Як вынік, узнікла ідэя стварэння асобнай цыганскай партыі, пра што абвясцілі на мінулым тыдні. Фармаванне называецца Партыя роўных магчымасцяў. Цікава, што партыя збіраецца абараняць не толькі інтарэсы цыган, аднак таксама інтарэсы ўсіх нацыянальных меншасцяў у Чэхіі. Для гэтага ў цыган ёсць усе падставы. Старшыня партыі таксама ўзначальвае арганізацыю Савет меншасцяў, якая аб’ядноўвае ўсе асацыяцыі малых народаў краіны. Акрамя цыган у Чэхіі шмат немцаў, сілезцаў, мараўцаў. Цікава, што, адпаведна апошняму перапісу, 26 працэнтаў апытаных не запоўнілі графу “нацыянальнасць. З-за гэтага ў Чэхіі толькі 67 працэнтаў насельніцтва — чэхі.
Паводле чэшскай прэсы