Чэхія. Рускія захапілі Інтэрнацыянал

14–15 красавіка ў Празе прайшла штогадовая канферэнцыя Пірацкага Інтэрнацыяналу (PPI). Можна павіншаваць Пірацкую партыю Расіі — сёлета сустаршынямі PPI былі абраны рускія піраты: Лола Вароніна (міжнародны каардынатар Пірацкай партыі Расіі) і Рыгор Энгельс (міжнародны каардынатар Партыі піратаў Нямеччыны, а таксама чалец Пірацкай партыі Расіі).



14–15 красавіка ў Празе прайшла штогадовая канферэнцыя Пірацкага Інтэрнацыяналу (PPI). Можна павіншаваць Пірацкую партыю Расіі — сёлета сустаршынямі PPI былі абраны рускія піраты: Лола Вароніна (міжнародны каардынатар Пірацкай партыі Расіі) і Рыгор Энгельс (міжнародны каардынатар Партыі піратаў Нямеччыны, а таксама чалец Пірацкай партыі Расіі). Цяжка сказаць, якія наступствы будзе мець гэтая падзея для Расіі, паколькі на канферэнцыі было абвешчана пра стварэнне аб'яднанай Пірацкай партыі Еўропы для ўдзелу ў наступных выбарах у Еўрапарламент, куды Расія сваіх дэпутатаў не дасылае. З іншага боку, падтрымка Еўропы расійскім піратам вельмі патрэбная. Вядома, што Пірацкая партыя Расіі, што ўваходзіць у Пірацкі Інтэрнацыянал, дапамагае праекту Wikileaks пошукам кампрамату. Раней стала вядома, што  расійская Пірацкая партыя стварыла сайт-"люстэрка" WikiLeaks. Пазней на гэтым рэсурсе былі выкладзены дасье спецслужбаў Казахстана, якія цесна супрацоўнічаюць з ФСБ. Кіраўнік Пірацкай партыі Расіі Павел Рассудаў таксама называе Уладзіміра Пуціна адным з ворагаў яго арганізацыі.

Па матэрыялах міжнароднай прэсы