Вядомы драматург, былы дысідэнт, а потым прэзідэнт Чэхаславакіі і Чэхіі Вацлаў Гавэл абвясціў, што ў хуткім часе пачне здымаць фільм. У аснову сюжэта карціны будзе пакладзена яго ж п’еса
“Адысея. Яе прэм’ера адбылася ўвесну гэтага года. Драматычны твор распавядае пра тое, як цяжка палітыку вяртацца да звычайнага жыцця пасля таго, як ён перастаў займацца
публічнай дзейнасцю. Зразумела, што ў п’есе шмат асабістага: Гавэл з-за палітычных зменаў канца 1980-х амаль на 20 год адклаў свае творчыя планы і пайшоў у палітыку. Па-сапраўднаму ён сышоў
з палітыкі ў 2003 годзе. Адпаведна планам Гавэла, здымкі карціны пачнуцца ў наступным годзе. Пакуль што няма інфармацыі, хто будзе іграць ролю галоўнага героя. Затое вядома, хто выканае ролю яго
другой паловы. Гэта будзе Дагмара Гавэл, жонка Вацлава, прафесійная актрыса.
Па матэрыялах “Dzennik (Польшча)
Чэхія. Вацлаў Гавэл будзе рэжысёрам
- Замежжа
- 03-07-2009
Вядомы драматург, былы дысідэнт, а потым прэзідэнт Чэхаславакіі і Чэхіі Вацлаў Гавэл абвясціў, што ў хуткім часе пачне здымаць фільм. У аснову сюжэта карціны будзе пакладзена яго ж п’еса
“Адысея. Яе прэм’ера адбылася ўвесну гэтага года. Драматычны твор распавядае пра тое, як цяжка палітыку вяртацца да звычайнага жыцця пасля таго, як ён перастаў займацца
публічнай дзейнасцю. Зразумела, што ў п’есе шмат асабістага: Гавэл з-за палітычных зменаў канца 1980-х амаль на 20 год адклаў свае творчыя планы і пайшоў у палітыку.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: