Да бацькоў расійца, які абвясціў аб шлюбе з мужчынам, прыйшла паліцыя

Да бацькоў Паўла Стацко, які напярэдадні абвясціў аб прызнанні расійскімі ўладамі яго шлюбу з мужчынам, прыйшла паліцы і правяла агляд. Пра гэта сам Стацко распавёў Радыё Свабода.

Яўгеній Вайцяхоўскі і Павел Стацко

Яўгеній Вайцяхоўскі і Павел Стацко


Паводле бацькоў Стацко, паліцыянты з'явіліся бяз ордэру на ператрус на падставе таго, што ў двары іх дома адбылося злачынства. Падчас агляду кватэры яны пыталіся, чаму Павел Стацко не знаходзіцца па месцы жыхарства.
Раней у пятніцу Міністэрства ўнутраных спраў Расіі назвала пашпарты аднаполай пары несапраўднымі. Па словах прадстаўніцы МУС Расіі Ірыны Воўк, па факце здарэння праводзіцца праверка. Супрацоўніца, якая паставіла штамп аб рэгістрацыі шлюбу, і яе кіраўнік будуць звольненыя.
Расійскія грамадзяне Яўгеній Вайцяхоўскі і Павел Стацко заключылі шлюб у Даніі, пасля чаго падалі дакументы ў шматфункцыянальны цэнтар паслуг у Маскве. Там ім афіцыйна пацьвердзілі законнасць саюза. Пры гэтым у самой службе пазней заявілі, што яе супрацоўнікі не маюць такіх паўнамоцтваў і што рашэнні павінен прымаць ЗАГС.
Заключаць аднаполыя шлюбы ў Расіі не дазволена. У краіне дзейнічае закон аб забароне прапаганды нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх. Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў гэтую меру дыскрымінацыйнай. У снежні мінулага году Расійская праваслаўная царква афіцыйна забараніла вянчанне аднаполых пар.